has gloss | bel: "Jednaść" – беларуская грамадзка-палітычная газэта палянафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921 – 1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова. Будучае адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднаньня беларусаў перад расейскай небясьпекай. Юзэф Пілсудзкі ацэньваўся ў газэце як “сын нашага краю, які ўжо ня раз даў праўдзівую міласьць да гэтай зямелькі”. Паведамляла пра стварэньне Краёвай сувязі, беларуска-літоўскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы. |