has gloss | bel: Па́вал Сьвіры́д (1886-1 лістапада 1948, Рэвэнсбурґ, Заходняя Нямеччына) - грамадзкі дзеяч, юрысты. У 1930-х працаваў у Наваградку. У 1941 узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт у Наваградку, пасьля быў старшынём Наваградзкага акруговага суду, што аб'ядноўваў міравыя суды Баранавіцкае, Ганцавіцкае, Наваградзкае й Слонімскае акругаў. У чэрвені 1942 узначаліў аддзел школьніцтва Цэнтральнага Бюро Беларускае Народнае Самапомачы, у жніўні таго ж году браў удзел ува Ўсебеларускім Праваслаўным Саборы, на якім была абвешчаная Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу 27 чэрвеня 1944, на якім быў абраны ў склад Беларускае Цэнтральнае Рады (кіраваў юрыдычнымі й рэлігійнымі справамі). Ад лета 1944 – на эміграцыі ў Нямеччыне. Спасылкі |